ЗАСЛУ́ЖАНЫ ІНЖЫНЕ́Р СЕ́ЛЬСКАЙ ГАСПАДА́РКІ БЕЛАРУ́СКАЙ ССР,
ганаровае званне, якое прысвойвалася высокакваліфікаваным інжынерам калгасаў, саўгасаў, міжгаспадарчых аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арг-цый Сельгастэхнікі і воднай гаспадаркі,
Заслужаныя інжынеры сельскай гаспадаркі
1978. Р.І.Байдак, В.С.Нікіценка, Б.М.Пажарскі, Я.А.Сантаровіч.
1979. М.А.Аляксейчык, В.С.Валадось В.Л.Валадось, С.В.Юркевіч.
1980. Б.П.Лявонцьеў.
1982. У.В.Ліпніцкі.
1984. У.Г.Бабіцкі.
1988. А.П.Куляшоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)